МЗС КНР пракаментаваў выказванні М. Пампеі аб тым, што ў ААН не можа адсутнічаць кіраўніцтва Злучаных Штатаў
Каментуючы выказванні дзяржсакратара ЗША Майка Пампеі аб тым, што ў ААН не можа не быць кіраўніцтва Злучаных Штатаў, афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь 13 студзеня на прэс-канферэнцыі заклікаў ЗША крыху раней пагасіць сваю запазычанасць перад ААН.
Чжаа Ліцзянь адзначыў, што ў апошнія гады адміністрацыя Злучаных Штатаў, прытрымліваючыся ўнілатэралізму, выйшла з шэрагу важных органаў, што сур'ёзна парушыла міжнародны парадак.
Кітайскі спікер падкрэсліў, што на сённяшні дзень адзіны спосаб супрацьстаяць глабальным выклікам -- гэта правядзенне дыялогу і кансультацый, узмацненне міжнароднага супрацоўніцтва, абарона міжнароднай сістэмы, ядром якой з'яўляецца ААН. - Р -