У Сіньцзяне абверглі чуткі антыкітайскіх сіл за мяжой
У Пекіне прайшла прэс-канферэнцыя Народнага ўрада Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна, у ходзе якой намеснік кіраўніка Аддзела прапаганды парткама Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна Сюй Гуйсян абверг ілжывыя чуткі, сфабрыкаваныя антыкітайскімі сіламі за мяжой. На прэс-канферэнцыі прысутнічалі прадстаўнікі 30 замежных СМІ, у тым ліку CNN, Bloomberg, NHK, бразільская газета O Globo.
Днямі шэраг амерыканскіх кангрэсменаў, у прыватнасці, старшыня Камісіі кангрэса ЗША па Кітаю рэспубліканец Марка Рубіа высунуў рэзалюцыю, у якой назваў палітыку КНР у Сіньцзяне парушэннем правоў чалавека і генацыдам уйгураў і прадстаўнікоў іншых нацыянальных меншасцяў, запатрабаваўшы ад урада КНР узяць на сябе ўсю паўнату адказнасці. Каментуючы гэтае паведамленне, Сюй Гуйсян адзначыў, што гэта не што іншае, як блюзнерства над Канвенцыяй ААН аб папярэджанні генацыду, зламысны паклёп і грубае ўмяшальніцтва ва ўнутраную палітыку КНР.
Ён прапанаваў азірнуцца на зламысныя дзеянні саміх ЗША ў антытэрарыстычнай сферы. Злучаныя Штаты пад падставай абароны правоў чалавека і барацьбы з тэрарызмам справакавалі войны ў Афганістане, Іраку, Сірыі і іншых рэгіёнах, што прывяло да гібелі мільёнаў людзей. Чыноўнік падкрэсліў, што войны спарадзілі праблему бежанцаў, а ў саміх ЗША адбываецца дыскрымінацыя прадстаўнікоў этнічных меншасцяў у палітычнай, эканамічнай і культурнай сферах.