Галоўнае дзяржаўнае ўпраўленне КНР па кантролі і рэгуляванні рынку пачало праверку Vipshop.com

2021-01-14 17:41:35
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Атрымаўшы адпаведную інфармацыю, якая патрабуе асаблівай увагі, Галоўнае дзяржаўнае ўпраўленне КНР па кантролі і рэгуляванні рынку ў поўнай адпаведнасці з прававымі нормамі пачало праверку ў дачыненні да кампаній Vipshop (China) Co., Ltd. і Guangzhou Vipshop E-Commerce Co., Ltd. Яны падазраюцца ў нядобрасумленнай канкурэнтнай практыцы.

У апошнія гады па меры дынамічнага развіцця інтэрнэт-гандлю праблемы нядобрасумленнай канкурэнцыі ў гэтай сферы прыцягваюць асаблівую ўвагу кантралюючых органаў, якія распрацоўваюць эфектыўныя рашэнні спадарожных праблем.

Галоўнае дзяржаўнае ўпраўленне КНР па кантролі і рэгуляванні рынку прадаставіла інфармацыю, паводле якой меры па кантролі, прадухіленні, а таксама па прыцягненню да адказнасці менеджменту, фізічных асоб і гаспадарчых суб'ектаў за парушэнне антыманапольнага заканадаўства як анлайн, так і афлайн, стануць больш жорсткімі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ