Сі Цзіньпін накіраваў ліст у адказ ганароваму старшыні савета дырэктараў кампаніі Starbucks
Cтаршыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў ліст у адказ ганароваму старшыні савета дырэктараў амерыканскай кампаніі Starbucks Говарду Шульцу, у якім выказаў спадзяванне, што Starbucks працягнуць адыгрываць актыўную ролю ў садзейнічанні гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву паміж Кітаем і ЗША і развіццю міждзяржаўных адносін.
Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай прыкладаў намаганні для ўсебаковай пабудовы грамадства сярэдняй заможнасці і ажыццяўлення сацыялістычнай мадэрнізацыі. Тое, што Кітай пачаў новы шлях усебаковага будаўніцтва мадэрнізаванай сацыялістычнай краіны, прадаставіць яшчэ больш шырокую прастору для развіцця кампаній з усяго свету ў Кітаі, уключаючы амерыканскія кампаніі, такія як Starbucks. Лідар Кітая выказаў спадзяванне, што Starbucks прыкладзе актыўныя намаганні для садзейнічання гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву паміж Кітаем і ЗША і развіццю міждзяржаўных адносін.
Раней Г. Шульц напісаў ліст старшыні КНР, у якім павіншаваў Кітай з завяршэннем будаўніцтва грамадства сярэдняй заможнасці. У сваім пасланні ён таксама выказаў павагу народу і культуры Кітая.