Імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі ў Кітай з афрыканскіх краін працягвае расці

2021-01-15 16:54:55
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

За першыя 11 месяцаў 2020 года iмпарт сельскагаспадарчай прадукцыі ў Кітай з афрыканскіх краін павялічыўся на 4,4% у гадавым вылічэнні, прадэманстраваўшы станоўчы рост чацвёрты год запар, паведаміла ў чацвер Міністэрства камерцыі КНР.

За першыя 11 месяцаў мінулага года аб'ём двухбаковага гандлю краін дасягнуў 167,8 млрд долараў, паведаміў на брыфінгу прэс-сакратар міністэрства Гаа Фэн.

Прыток прамых інвестыцый Кітая ў Афрыку вырас на 0,04% і склаў 2,8 млрд долараў, у той час як кошт новых кантрактаў на інжынерныя праекты, падпісаныя кітайскімі прадпрыемствамі ў Афрыцы, дасягнуў 55,1 млрд долараў, што на 13,3% больш, чым у мінулым годзе.

Кітай з'яўляецца найбуйнейшым гандлёвым партнёрам Афрыкі на працягу 11 гадоў запар і стаў другім па велічыні імпарцёрам сельскагаспадарчай прадукцыі з Афрыкі, заявіў Гаа Фэн. Ён таксама дадаў, што КНР дапамагла Афрыцы пабудаваць больш за 6 тыс. км чыгунак і аўтамабільных дарог, 20 партоў, 80 буйных энергетычных аб'ектаў, 130 медыцынскіх устаноў, 45 стадыёнаў і 170 школ. Паводле яго слоў, кітайскія прадпрыемствы стварылі больш за 4,5 млн працоўных месцаў для Афрыкі.

Прадстаўнік міністэрства сцвярджае, што Кітай працягне ўмацоўваць падмурак і павышаць узровень кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ