Асноўны модуль кітайскай касмічнай станцыі і грузавы карабель "Цяньчжоу-2" прайшлі завадскую праверку

2021-01-15 17:41:29
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Асноўны модуль будучай кітайскай касмічнай станцыі, а таксама грузавы карабель "Цяньчжоу-2" і асобныя сістэмы прайшлі завадскую праверку. Пра гэта 14 студзеня паведаміла Канцылярыя Праграмы пілатуемай касманаўтыкі Кітая.

Завяршэнне завадской праверкі, якую праводзілі эксперты Праграмы пілатуемай касманаўтыкі Кітая, азначае сабой пераход праекта стварэння касмічнай станцыі ў стадыю ажыццяўлення.

Кітай плануе завяршыць будаўніцтва касмічнай станцыі на арбіце прыкладна ў 2022 годзе, выканаўшы ў бягучым і наступным годзе 11 палётаў, уключаючы тры запускі розных модуляў станцыі, чатыры запускі грузавых караблёў і чатыры запускі пілатуемых касмічных апаратаў.

Асноўны модуль будучай станцыі, які атрымаў назву "Цяньхэ", як плануецца, будзе выведзены на арбіту сёлета вясной.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ