У Пекіне пашыраюць вакцынацыю ад COVID-19 з ахопам работнікаў у сектары паслуг

2021-01-18 15:49:26
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На дадзены момант у Пекіне больш за 100 тыс. вадзіцеляў, якія працуюць па дамове з анлайн-платформай па выкліку таксі Didi Chuxing, запісаліся на прышчэпку ад COVID-19. Пра гэта заявіла згаданая кампанія.

Па стане на 14 гадзін суботы, прышчэпку ўжо атрымалі больш за 46 тыс. вадзіцеляў кампаніі Didi Chuxing.

Кампанія таксама патрабуе ад сваіх таксістаў штодня перад пачаткам працы загружаць у спецыяльнае маніторынгавае прыкладанне кампаніі сэлфі, якое пацвярджае нашэнне ахоўнай маскі, фота працэсу дэзінфекцыі салона і вонкавага корпуса сваёй аўтамашыны, а таксама паведамляць пра тэмпературу цела.

Разам з гэтым, у кітайскай сталіцы вакцыну ад COVID-19 таксама атрымалі 50 тыс. работнікаў у галіне экспрэс-дастаўкі. Па плане, да 18 студзеня па ўсім горадзе вакцынацыю пройдуць яшчэ 30 тыс. работнікаў гэтай галіны.

Зараз у Пекіне дзейнічае 205 пунктаў для вакцынацыі, дзе ад COVID-19 прышчапляюць звыш 8700 медработнікаў. Па стане на канец суботы ў сталіцы краіны ўжо былі прышчэплены каля 1,7 млн чалавек.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ