У 2020 годзе кітайскае суднабудаванне захавала лідзіруючыя пазіцыі ў свеце

2021-01-18 16:20:29
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У 2020 годзе суднабудаванне Кітая адзначылася ростам вытворчасці і захавала лідзіруючыя пазіцыі ў свеце па танажу завершаных судоў, а таксама аб'ёму новых і наяўных заказаў. Пра гэта паведаміла Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР.

Паводле даных міністэрства, у мінулым годзе танаж пабудаваных Кітаем судоў павялічыўся на 4,9 % у гадавым вылічэнні і дасягнуў 38,53 млн дэдвейт-тон, што складае 43,1 % ад агульнага танажу судоў, пабудаваных у свеце.

Аб'ём новых заказаў скараціўся на 0,5 % у гадавым вылічэнні, склаўшы 28,93 млн дэдвейт-тон, або 48,8 % ад сукупнага паказчыка глабальнага рынку.

Аб'ём наяўных заказаў зменшыўся на 12,9 % у параўнанні з папярэднім годам і склаў 71,11 млн дэдвейт-тон, або 44,7 % ад глабальнага рынкавага паказчыка.

У 2020 годзе 5 суднабудаўнічых кампаній Кітая апынуліся ў першай сусветнай дзесятцы па танажы завершаных судоў, 6 трапілі ў сусветны топ-10 па аб'ёме новых заказаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ