Ініцыятыва "Пояс і шлях" згуляе яшчэ больш важную ролю ў постэпідэмічную эпоху

2021-01-18 17:11:12
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Ініцыятыва "Пояс і шлях", як чакаецца, згуляе яшчэ больш важную ролю ў вывадзе краін і рэгіёнаў з эканамічных цяжкасцяў, выкліканых эпідэміяй COVID-19. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, апублікаваным найбуйнейшым рэйтынгавым агенцтвам Кітая China Chengxin International Credit Rating Co. Ltd. сумесна з яго замежнымі калегамі RAEX-Europe і VIS.

Па ўсёй верагоднасці, пандэмія яшчэ мацней раскрые стратэгічнае значэнне "Пояса і шляху", паколькі ініцыятыва будзе прадстаўляць усё больш магутную рухаючую сілу для гандлю і інвестыцый, адзначаецца ў дакладзе.

Падчас пандэміі COVID-19 Кітай умацаваў гандлёвыя і інвестыцыйныя сувязі з краінамі ўздоўж "Пояса і шляху".

Па афіцыйных даных, у 2020 годзе знешнегандлёвы абарот Кітая з краінамі ўздоўж "Пояса і шляху" склаў 9,37 трлн юаней / каля 1,45 трлн долараў ЗША /, павялічыўшыся на 1 % у параўнанні з папярэднім годам.

Паводле ацэнак, што прыведзены ў дакладзе, дзякуючы падпісанню Дамовы аб Рэгіянальным усёабдымным эканамічным партнёрстве і завяршэнню перамоў па інвестыцыйным пагадненні паміж Кітаем і ЕС, Кітай умацуе ўзаемазвязанасць з краінамі АСЕАН і ЕС.

У дакладзе таксама адзначаецца, што новыя патрэбы, выкліканыя эпідэміяй, падахвочваюць супрацоўніцтва Кітай-АСЕАН да паступовага пераходу да вытворчага ланцужку з больш высокай дабаўленай вартасцю, асабліва ў такіх галінах лічбавай эканомікі, як электронная камерцыя, "разумныя" гарады, вялікія даныя і 5G. Пашырэнне вытворчага ланцужку створыць новыя магчымасці для супрацоўніцтва, вынікае з дакладу.

Пасля падпісання і ажыццяўлення двухбаковага інвестыцыйнага пагаднення, як чакаецца, эканамічныя сувязі паміж Кітаем і ЕС стануць больш шчыльнымі. У дакладзе таксама прагназуецца, што інвестыцыі краін ЕС у Кітай будуць накіраваныя ў асноўным у такія сферы, як аўтамабілебудаванне, банкаўская справа і страхаванне, прыватныя медустановы і біятэхналогіі.

Цэнтральная і Паўднёвая Азія таксама змогуць атрымаць карысць з пашырэння супрацоўніцтва з Кітаем у постэпідэмічную эпоху, у тым ліку ў такіх галінах, як будаўніцтва інфраструктуры, энергетыка, сельская гаспадарка і транспарт, адзначаецца ў дакладзе.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ