Заява М. Пампея аб адсочванні паходжання COVID-19 напоўнена хлуснёй - МЗС КНР

2021-01-19 11:22:31
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін адзначыла, што нядаўняя заява для прэсы дзяржаўнага сакратара ЗША Майкла Пампея і прадстаўлены ім так званы "інфармацыйны бюлетэнь" аб адсочванні паходжання COVID-19 "напоўнены канспіралагічнымі тэорыямі і хлуснёй".

"Гэта зусім у стылі асобных амерыканскіх палітыкаў, якія пасіўныя ў барацьбе з эпідэміяй ў сябе ў краіне, але затое прыкладаюць максімум намаганняў, каб перакласці віну на іншыя дзяржавы", - сказала Хуа Чуньін. Яна дадала, што такія палітыкі не прымаюць у разлік бяспеку і жыццё людзей, яны апантаныя распаўсюджваннем канспіралагічных тэорый і "палітычных вірусаў".

Хуа Чуньін назвала дакументы беспадстаўнымі. "Сутыкнуўшыся з невядомым раней каронавірусам новага тыпу, Кітай адразу ж падаў сігнал трывогі для барацьбы з эпідэміяй. Ён апублікаваў крытычна важную інфармацыю, уключаючы паслядоўнасць геному віруса, і прыняў самыя комплексныя, дбайныя і строгія меры прафілактыкі і кантролю, выйграўшы каштоўны час для правядзення міжнароднай проціэпідэмічнай кампаніі ", - нагадала прадстаўнік МЗС.

У мінулым годзе Кітай двойчы запрашаў да сябе экспертаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя / СААЗ / для глабальнага супрацоўніцтва ў працы па высвятленні паходжання COVID-19. На мінулым тыдні група экспертаў СААЗ прыбыла ва Ухань, пачаўшы новы раўнд супрацоўніцтва ў гэтым напрамку з кітайскімі калегамі.

"Мы спадзяёмся, што асобныя амерыканскія палітыкі змогуць праявіць павагу да навукі і элементарнае сумленне, спыняць увільваць ад адказнасці і звяртацца да палітычных выкрутаў, каб забяспечыць здаровае асяроддзе для міжнароднага супрацоўніцтва ў высвятленні паходжання хваробы і глабальнай барацьбы з пандэміяй", - дадала Хуа Чуньін.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ