Кітай плануе пабудаваць яшчэ больш навукова-інавацыйных цэнтраў

2021-01-19 11:40:14
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайская асацыяцыя па навуцы і тэхніцы 18 студзеня абвясціла аб намеры ў бліжэйшыя тры гады пабудаваць цэлы шэраг навукова-інавацыйных цэнтраў.

Дадзеная праграма асацыяцыі заснавана на платформе "Навукова-інавацыйны Кітай", запушчанай у 2020 годзе для садзейнічання больш глыбокай інтэграцыі навукі і тэхналогій у эканоміку. У мінулым годзе спецыялісты адабралі першую групу з 26 эксперыментальных гарадоў і навуковых паркаў, з тым каб дапамагчы навукова-тэхнічным работнікам ужываць вынікі сваіх прац там, дзе ў іх адчуваецца найбольш вострая неабходнасць.

Асацыяцыя нацэлена да 2023 года стварыць цэлы шэраг інавацыйных цэнтраў, якія стануць рухаючай сілай прамысловасці, гаворыцца ў апублікаваным плане інавацыйнай платформы.

Платформа надасць першачарговую ўвагу такім жыццёва важным галінам, як электронная інфармацыя, вытворчасць абсталявання і біямедыцына, а таксама будзе задзейнічаць стымулюючую функцыю вядучых прадпрыемстваў у развіцці цэнтраў навуковых інавацый.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ