Кітайская правінцыя Шаньдун нарасціла таваразварот з краінамі ўздоўж "Пояса і шляху" у 2020 годзе
Па выніках 2020 года тавараабарот паміж правінцыяй Шаньдун на ўсходзе Кітая і краінамі ўздоўж "Пояса і шляху" вырас на 9,1 % у гадавым вылічэнні і склаў 660,8 млрд юаняў / каля 101,8 млрд. долараў /. Пра гэта сведчаць даныя мясцовых уладаў.
У 2020 годзе тавараабарот правінцыі Шаньдун з АСЕАН склаў больш за 45 працэнтаў ад агульнага аб'ёму гандлю з краінамі ўздоўж "Пояса і шляху".
Экспарт з правінцыі ў краіны ўздоўж "Пояса і шляху" павялічыўся на 18,2 % да 338,3 млрд юаняў, імпарт знізіўся на 1,6% да 272,4 млрд юаняў.
У мінулым годзе з краін уздоўж "Пояса і шляху" у прав. Шаньдун у асноўным была імпартаваная сырая нафта. Пры гэтым асноўным таварам, які экспартуецца з правінцыі ў краіны ўздоўж "Пояса і шляху", з'яўляецца электрамеханічная прадукцыя.