На ўсходзе Кітая знайшлі новы від земнаводных

2021-01-19 15:14:46
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На тэрыторыі горада Лішуй правінцыі Чжэцзян на ўсходзе Кітая нядаўна быў выяўлены новы від земнаводных. Пра гэта паведамілі ў гарадскім упраўленні экалогіі і навакольнага асяроддзя.

Раней невядомы навуцы від належыць да сямейства рагатых часнычніц атрада бясхвостых земнаводных. Гэты від атрымаў назву Megophrys baishanzuensis у сувязі з тым, што яго знайшлі ў дзяржаўным парку Байшаньцзу.

Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў навуковым часопісе ZooKeys.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ