Ва Ухане з'явілася разумная лінія для вытворчасці спадарожнікаў

2021-01-20 11:30:49
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Разумная вытворчая лінія, здольная вырабляць 240 малых спадарожнікаў у год, была ўведзена ў эксплуатацыю ў центральным кітайскім горадзе Ухань, паведаміў яе ўладальнік - даччыная кампанія China Aerospace Science and Industry Corporation.

Адзін з распрацоўшчыкаў праекта Лю Фэн заявіў, што новая лінія можа павысіць сярэднюю эфектыўнасць вытворчасці больш чым на 40 працэнтаў, паколькі многія ключавыя этапы вытворчасці спадарожнікаў будуць выконвацца машынамі, а не людзьмі.

Лінія была пабудавана ў спадарожнікавым індустрыяльным парку пры Нацыянальнай аэракасмічнай прамысловай базе ў г. Ухань / адм. цэнтр прав. Хубэй /. Пасля завяршэння будаўніцтва індустрыяльны парк плошчай 28,4 га будзе выкарыстоўвацца для даследаванняў і распрацовак касмічнай прадукцыі, уключаючы спадарожнікавы інтэрнэт і мікра касмічныя караблі, а таксама забяспечыць падтрымку касмічнаму маніторынгу, апрацоўцы даных і аперацыям над імі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ