У Кітаі з'явяцца цэнтры хуткага абслугоўвання ПІУ

2021-01-20 11:32:23
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі ўжо створаны або вядзецца праца над стварэннем 25 цэнтраў хуткага абслугоўвання па пытаннях, звязаных з правамі на інтэлектуальную ўласнасць / ПІУ /, абвясцілі ў аўторак улады краіны.

Дзяржаўным упраўленнем КНР па справах інтэлектуальнай уласнасці / ДУІУ / нядаўна было зацверджана стварэнне трох падобных устаноў у трох паветах.

Цэнтры хуткага абслугоўвання ПІУ нацэлены на забеспячэнне галіновых кластараў павятовага ўзроўню больш хуткімі паслугамі папярэдняга разгляду, зацвярджэння і абароны па пытаннях, звязаных з правамі на інтэлектуальную ўласнасць.

Некаторыя рэгіёны перажываюць індустрыяльныя пераўтварэнні, пераходзячы ад працаёмкіх галін да навукаёмістых. Больш хуткія і эфектыўныя цэнтры абслугоўвання па пытаннях ПІУ дазволяць ім прадастаўляць больш якасныя паслугі, такія як хуткі працэс разгляду для прамысловых узораў прадуктаў, што хутка прадаюцца.

Згодна з планам, апублікаваным ДУІУ ў мінулым годзе, да 2023 года Кітай створыць на ўсіх узроўнях скаардынаваную сістэму хуткай абароны ПІУ, заснаваную на разнастайных сэрвісных цэнтрах.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ