Сі Цзіньпін праінспектаваў спаборніцкую зону Чжанцзякоу зімовых Алімпійскіх гульняў-2022 у Пекіне

2021-01-20 17:07:19
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін у аўторак праінспектаваў спаборніцкую зону Чжанцзякоу зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2022 года ў Пекіне.

Сі Цзіньпін прыбыў у горад Чжанцзякоу прав. Хэбэй (Паўночны Кітай) на цягніку па хуткаснай чыгунцы Пекін-Чжанцзякоу. Ён наведаў чыгуначную станцыю Тайцзычэн, размешчаную недалёка ад спаборніцкіх аб'ектаў і алімпійскай вёскі, а таксама Нацыянальны цэнтр скачкоў на лыжах з трампліна і Нацыянальны біятлонны цэнтр.

Сі Цзіньпін наведаў спартсменаў, трэнераў, а таксама прадстаўнікоў аператыўнага персаналу і будаўнікоў у спаборніцкай зоне Чжанцзякоу.

Высакахуткасная чыгуначная магістраль, якая злучае Пекін і Чжанцзякоу, была ўведзена ў эксплуатацыю 30 снежня 2019 года.


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ