Кітай паспяхова вывеў на арбіту новы спадарожнік мабільнай сувязі
Кітай паспяхова запусціў з касмадрома Січан у правінцыі Сычуань / Паўднёва-Заходні Кітай / новы спадарожнік мабільнай сувязі.
Спадарожнік "Цяньтун-1-03" быў запушчаны ў 00:25 па пекінскім часе пры дапамозе ракеты-носьбіта "Чанчжэн-3Б" / Long March-3B / і паспяхова выйшаў на зададзеную арбіту.
"Цяньтун-1" - гэта спадарожнікавая сістэма мабільнай сувязі, распрацаваная і вырабленая КНР з апорай на ўласныя сілы. Яна складаецца з касмічнага сегмента, наземнага сегмента і карыстальніцкага тэрмінала.
З дапамогай спадарожніка "Цяньтун-1-03", распрацаванага Кітайскай акадэміяй касмічных тэхналогій, будзе створана мабільная сетка, аснашчаная наземным абсталяваннем. Яна дазволіць прадастаўляць на сталай аснове і пры любых умовах надвор'я якасныя паслугі мабільнай сувязі, уключаючы перадачу галасавых, кароткіх паведамленняў і даных на тэрыторыі Кітая і сумежных раёнаў, Блізкага Усходу, Афрыкі і іншых рэгіёнаў, а таксама ў большай частцы акваторыі Ціхага і Індыйскага акіянаў.
Сённяшні пуск стаў 358-м па ліку, выкананым пры дапамозе ракеты-носьбіта серыі "Чанчжэн", а таксама першым для Кітая ў 2021 годзе.