У Сянгане адбыўся сімпозіум, прысвечаны публікацыі кніг Сі Цзіньпіна
Сімпозіум, прысвечаны публікацыі трох кніг старшыні КНР Сі Цзіньпіна, надрукаваных поўнымі традыцыйнымі кітайскімі іерогліфамі, адбыўся ў сераду ў Спецыяльным адміністрацыйным раёне Сянган.
У кнізе "Чжэцзян, Кітай: новае бачанне развіцця" выкладзены тэарэтычныя даследаванні Сі Цзіньпіна і інавацыйныя практыкі сацыялізму з кітайскай спецыфікай часоў яго працы вядучым кіраўніком правінцыі Чжэцзян.
Кніга "Сі Цзіньпін аб ініцыятыве Пояс і шлях" змяшчае 42 артыкулы, складзеныя з публічных выступленняў Сі Цзіньпіна, яго заўваг і артыкулаў на гэтую тэму ў перыяд з верасня 2013 года па ліпень 2018 года.
Кніга "Аб прыхільнасці ўсебаковаму паглыбленню рэформаў" змяшчае 72 важныя артыкулы Сі Цзіньпіна на гэтую тэму.
Намеснік начальніка Канцылярыі па сувязях Цэнтральнага народнага ўрада ў САР Сянган Лу Сіньнін заявіла, што гэтыя тры кнігі сістэматычна ўвасабляюць ідэі Сі Цзіньпіна пра сацыялізм з кітайскай спецыфікай у новую эпоху.
Яна заклікала жыхароў Сянгана і Аамэня ў поўнай меры ўдзельнічаць у развіцці раёна Вялікага заліва Гуандун-Сянган-Аамэнь, а таксама ў агульным развіцці краіны, каб сумеснымі намаганнямі стварыць лепшую будучыню.
На сімпозіуме прысутнічалі афіцыйныя асобы, выдаўцы і навукоўцы.