Эксперты СААЗ і кітайскія навукоўцы паспрабуюць у арганізаваным парадку адсачыць крыніцу паходжання новага каронавіруса
Міжнародная група экспертаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя / СААЗ / прыбыла ў Кітай 14 студзеня і знаходзіцца там на карантыне, адзначыў у сераду афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя КНР Мі Фэн.
Група экспертаў СААЗ і кітайскія навукоўцы паспрабуюць у арганізаваным парадку адсачыць крыніцу паходжання новага каронавіруса на аснове мандата, зацверджанага ў ліпені мінулага года, адзначыў ён.
Кітайскія і замежныя спецыялісты ўжо правялі ў рэжыме відэаканферэнцыі кансультацыі для складання рабочых планаў, рэзюмаваў афіцыйны прадстаўнік ведамства.