МЗС КНР: Кітай спадзяецца, што новая адміністрацыя ЗША будзе нацэлена на супрацоўніцтва

2021-01-21 11:49:52
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

20 студзеня на чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін заявіла, што нягледзячы на тое, што, у Кітая і ЗША існуюць рознагалоссі, у дзвюх краін таксама шмат агульных інтарэсаў і вялікая прастора для супрацоўніцтва. Кітай спадзяецца на тое, што новая адміністрацыя ЗША будзе нацэлена на супрацоўніцтва.

Хуа Чуньін адзначыла, што здаровыя і ўстойлівыя адносіны Кітая і ЗША адпавядаюць агульным фундаментальным інтарэсам народаў дзвюх краін і чаканням міжнароднай супольнасці.

"Палітыка Кітая ў адносіны ЗША паслядоўная і зразумелая. Мы імкнемся прыкладаць сумесныя са Злучанымі Штатамі намаганні, каб ліквідаваць канфлікты і прэтэнзіі, і дамагчыся ўзаемнай павагі і ўзаемнага выйгрышу. У той жа час, Кітай будзе працягваць цвёрда абараняць нацыянальны суверэнітэт, бяспеку і інтарэсы развіцця сваёй краіны, "- рэзюмавала дыпламат.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ