МЗС КНР: Меры Кітая па садзейнічанні міжнароднаму супрацоўніцтву ў галіне вакцын атрымалі высокую ацэнку

2021-01-21 16:02:04
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

20 студзеня на чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін заявіла, што згодна з няпоўнымі данымі, у цяперашні час больш за 40 краін заявілі пра намер набыць кітайскія вакцыны ад COVID-19. Міжнародная супольнасць разлічвае, што па меры пашырэння вытворчых магутнасцяў кітайскіх прадпрыемстваў, КНР будзе паступова павялічваць пастаўкі вакцын у краіны, якія маюць патрэбу.

Хуа Чуньін адзначыла, што кітайскія кампаніі праводзяць сумесныя даследаванні, распрацоўку, клінічныя выпрабаванні і вытворчасць вакцын з партнёрамі ў больш чым дзесяці краінах. У рамках дадзенага супрацоўніцтва кітайскія прадпрыемствы прадаставяць вакцыны краінам-партнёрам. Такое супрацоўніцтва з'яўляецца ўзаемавыгадным і бяспройгрышным.

"Кітай афіцыйна далучыўся да ініцыятывы COVAX Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па стварэнні і распаўсюджванні вакцын ад каронавіруса новага тыпу і падтрымлівае шматбаковае супрацоўніцтва для забеспячэння справядлівага размеркавання вакцын у глабальным маштабе", - дадала дыпламат.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ