Вырабленая кітайскай кампаніяй CNBG вакцына здольная абараніць ад розных штамаў COVID-19

2021-01-21 16:03:07
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Вакцына супраць COVID-19, вырабленая кітайскай кампаніяй China National Biotec Group / CNBG /, валодае шырокім спектрам дзеяння і здольная перакрыжавана нейтралізаваць розныя штамы каронавіруса. Пра гэта заявіў 20 студзеня высокапастаўлены прадстаўнік CNBG на прэс-канферэнцыі.

Чжан Юньтаа, віцэ-прэзідэнт CNBG, паведаміў, што прадпрыемства сабрала вядомыя на канец 2020 года штамы каронавіруса, якія былі выяўленыя ў розных краінах, і правяло адпаведныя выпрабаванні.

Паводле яго слоў, вынікі выпрабаванняў на той час паказалі, што вакцына здольная забяспечыць шырокую абарону ад штамаў віруса з розных частак свету.

"Між тым з таго часу мы даведаліся з паведамленняў аб з'яўленні некалькіх новых формаў віруса ў некаторых краінах, уключаючы ПАР, Вялікабрытанію і Нігерыю", - сказаў Чжан Юньтаа. Кампанія надае пільную ўвагу зменам і працягне праводзіць адпаведныя выпрабаванні метадам перакрыжаванай нейтралізацыі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ