Дзяржсавет КНР абмеркаваў праекты дакладу аб рабоце ўрада і 14-га пяцігадовага плана

2021-01-21 16:28:59
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

20 студзеня Дзяржсавет КНР правёў пленарнае пасяджэнне, на якім абмеркаваў праект даклада аб рабоце ўрада і праект 14-га пяцігадовага плана сацыяльна-эканамічнага развіцця / 2021-2025 / і перспектыўных мэтаў на 2035 год.

Два дакументы будуць разгледжаны Усекітайскім сходам народных прадстаўнікоў на штогадовай сесіі ў сакавіку.

На пасяджэнні, якое правёў прэм'ер Дзяржсавета Лі Кэцян, было прынята рашэнне разаслаць праекты ў цэнтральныя дзяржаўныя органы і ўрады на месцах для збору меркавання.

Нягледзячы на шматлікія сур'ёзныя ўзрушэнні, такія як эпідэмія COVID-19 і спад сусветнай эканомікі, кітайская эканоміка ў 2020 годзе прадэманстравала рост. Валавы ўнутраны прадукт Кітая перавысіў адзнаку ў 100 трлн юаняў / каля 15,42 трлн долараў ЗША /, сказаў Лі Кэцян.

Акрамя стабілізацыі эканомікі, у мінулым годзе Кітай дамогся гістарычных дасягненняў у галіне ўсебаковай пабудовы сярэднезаможнага грамадства, атрымаў рашучую перамогу ў выкараненні галечы і паспяхова завяршыў перыяд 13-га пяцігадовага плана / 2016-2020 гг /, адзначыў прэм'ер Дзяржсавета КНР.

Паводле яго слоў, перыяд 14-га пяцігадовага плана стане першай пяцігодкай, на працягу якой Кітай адправіцца ў паход да ўсебаковай пабудовы мадэрнізаванай сацыялістычнай дзяржавы.

Лі Кэцян падкрэсліў важнасць разумення новага этапу развіцця, укаранення новай канцэпцыі развіцця і фарміравання новай архітэктонікі развіцця.

Ён заклікаў да большага прагрэсу ў мадэрнізацыі эканамічнай структуры, паляпшэнні якасці жыцця людзей і садзейнічанні якаснаму развіццю.

Лі Кэцян настойліва заклікаў падтрымліваць пераемнасць, стабільнасць і ўстойлівасць ў макрапалітыцы, працягваць аказваць неабходную падтрымку для аднаўлення эканомікі, забяспечваць працу эканомікі ў межах адпаведнага ёй дыяпазону, умацоўваць навукова-тэхнічныя інавацыі, а таксама нарошчваць тэмпы ажыццяўлення палітыкі рэформаў і адкрытасці.

Ён таксама заклікаў да намаганняў па ўмацаванні ўпэўненасці прадпрыемстваў, вырашэнні праблем народа, а таксама абароне ад рызык і іх зніжэння.

Збор меркаванняў, як сказаў Лі Кэцян, дапаможа ўраду лепш даведацца аб праблемах народа і бізнесу. Дзякуючы такога роду зваротнай сувязі ўрад зробіць сваю палітыку і меры больш практычнымі і мэтанакіраванымі, лепш праявіць навуковы і дэмакратычны працэс прыняцця рашэнняў, а таксама паспрыяе далейшаму стымуляванню жыццяздольнасці рынкавых суб'ектаў і творчага патэнцыялу грамадства.

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснікі прэм'ера Дзяржсавета КНР Хань Чжэн, Сунь Чуньлань, Ху Чуньхуа і Лю Хэ, а таксама члены Дзяржсавета КНР Ван Юн, Сяа Цзэ і Чжаа Кэчжы.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ