Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з генеральным сакратаром ЦК НРПЛ Тханглунам Сісулітам

2021-01-22 15:32:39
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Генеральны сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая / ЦК КПК /, старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў 21 студзеня тэлефонную размову з генеральным сакратаром ЦК Народна-рэвалюцыйнай партыі Лаоса / НРПЛ / Тханглунам Сісулітам. Размова адбылася па ініцыятыве лаоскага боку.

Падчас размовы Сі Цзіньпін ад імя КПК, урада і народа Кітая павіншаваў Тханглуна Сісуліта з выбраннем на пасаду генеральнага сакратара ЦК НРПЛ. Сі Цзіньпін адзначыў, што на 11-м з'ездзе НРПЛ, з поспехам прайшоў нядаўна, быў прапанаваны цэлы шэраг новых ідэй і новых крокаў па кіраванні партыяй і дзяржавай, якія маюць важнейшае значэнне для бесперапыннага развіцця лаоскага сацыялізму. Ён выказаў упэўненасць, што пад кіраўніцтвам новага ЦК НРПЛ на чале з таварышам Тханглунам Сісулітам партыя і народ Лаоса згуртуюцца, каб разам ажыццявіць задачы, пастаўленыя на 11-м з'ездзе НРПЛ.

У цяперашні час кітайска-лаоскія адносіны перажываюць лепшы ў сваёй гісторыі перыяд, перад тварам нябачаных за цэлае стагоддзе пераменаў і пандэміі COVID-19 Кітай гатовы і далей умацоўваць кантакты на высокім узроўні з Лаосам, пашыраць стратэгічныя камунікацыі, паглыбляць абмен вопытам у справе кіравання партыяй і дзяржавай, заявіў Сі Цзіньпін.

Паводле яго слоў, бакі павінны садзейнічаць стабільнай рэалізацыі такіх буйных праектаў, як Кітайска-Лаоскі эканамічны калідор і Кітайска-Лаоская чыгунка, імкнуцца да новых поспехаў у сумесным будаўніцтве "Пояса і шляху". Таксама бакі павінны паглыбляць абмены і супрацоўніцтва ў сферы культуры, турызму, моладзі, няўхільна ўзбагачаць гуманітарны складнік кітайска-лаоскай супольнасці адзінага лёсу. Кітай мае намер і надалей падтрымліваць Лаос у справе барацьбы з эпідэміяй і гатовы больш актыўна разгледзець пытанне аб перадачы ў дар Лаосу партыі вакцын супраць COVID-19. Сі Цзіньпін пажадаў Тханглуну Сісуліту дамагчыся новых поспехаў на новай пасадзе.

Тханглун Сісуліт, у сваю чаргу, падзякаваў Сі Цзіньпіна за тэлефонную размову, якая адбылася неўзабаве пасля паспяховага завяршэння 11-га з'езда НРПЛ. Гэта размова стала сведчаннем павышанай увагі, якую генеральны сакратар ЦК КПК надае лаоска-кітайскім адносінам, і той традыцыйнай трывалай дружбе, якая існуе паміж дзвюма партыямі, дзвюма краінамі і двума народамі, адзначыў ён.

Паводле яго слоў, падчас 11-га з'езда НРПЛ быў дасягнуты шэраг важных вынікаў, партыя мае намер цвёрда прытрымлівацца курсу ўсебаковых рэформаў, якія маюць прынцыповае значэнне, весці народ да новых перамог, закладваць трывалы падмурак у справе будаўніцтва сацыялізму ў Лаосе.

Лаоскі бок ад усяго сэрца дзякуе Кітай за неацэнную падтрымку і дапамогу, якую той аказваў у самыя важныя для развіцця краіны часы, у тым ліку ў перыяд барацьбы з эпідэміяй COVID-19, адзначыў Тханглун Сісуліт, дадаўшы, што Лаос гатовы і далей працаваць над ажыццяўленнем плана дзеянняў па пабудове лаоска-кітайскай супольнасці адзінага лёсу, умацоўваць супрацоўніцтва з Кітаем у справе сумеснага будаўніцтва "Пояса і шляху" і іншых сферах, развіваць дружалюбныя сувязі на розных узроўнях.

Падчас размовы Сі Цзіньпін і Тханглун Сісуліт сумесна абвясцілі аб афіцыйным пачатку кітайска-лаоскага Года дружбы і правядзенні шэрагу святочных мерапрыемстваў, накіраваных на ўкараненне кітайска-лаоскай дружбы ў сэрцах людзей.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ