У кантынентальнай частцы Кітая за мінулыя суткі выяўлена 94 новыя выпадкі лакальнага заражэння COVID-19

2021-01-22 16:18:37
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У чацвер у кантынентальнай частцы Кітая было зафіксавана 103 новыя пацверджаныя выпадкі заражэння COVID-19: 94 лакальных і 9 завезеных з-за мяжы, заявілі ў пятніцу ў Дзяржаўным камітэце па справах аховы здароўя КНР.

Сярод выпадкаў лакальнага заражэння 47 было выяўлена ў прав. Хэйлунцзян, 19 - у прав. Цзілінь, 18 - у прав. Хэбэй, 6 - у г. Шанхай, 3 - у г. Пекін і адзін - у прав. Шаньсі, гаворыцца ў штодзённай справаздачы ведамства.

У чацвер новых пацыентаў з падазрэннем на заражэнне каронавірусам і смяротных выпадкаў ад захворвання зафіксавана не было.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ