Прэзідэнт ВЭФ: Кітай задасць тон на форуме ў Давосе
Прэзідэнт Сусветнага эканамічнага форуму Борге Брэндэ паведаміў, што Кітай будзе ў цэнтры ўвагі чарговага форуму ў Давосе. Паводле яго слоў, Кітай як адзіная буйная эканоміка, што прадэманстравала рост у 2020 годзе, зможа падзяліцца сваімі падыходамі па трох важных пытаннях: барацьба з пандэміяй COVID-19, барацьба са зменай клімату і развіццё міжнароднага супрацоўніцтва.