Кітай сабраў 100 петабайтаў даных назірання Зямлі

2021-01-22 16:24:55
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай сабраў каля 100 петабайтаў / PB / / каля 100 млн ГБ / даных назірання Зямлі, паведаміў Даследчы інстытут аэракасмічнай інфармацыі пры Акадэміі навук Кітая.

Сабраныя рэсурсы даных былі выкарыстаны як для бясплатнага, так і для камерцыйнага выкарыстання ў мэтах абслугоўвання больш чым 300 000 карыстачоў, што прынесла значныя сацыяльна-эканамічныя выгады, гаворыцца ў дакладзе аб развіцці кітайскіх рэсурсаў даных назірання Зямлі.

Даклад быў падрыхтаваны сумесна Нацыянальным цэнтрам даных назірання Зямлі і Нацыянальнай навукова-тэхнічнай інфраструктурай, якія падпарадкоўваюцца Даследчаму інстытуту аэракасмічнай інфармацыі пры Акадэміі навук Кітая.

Кітайскія даныя назірання Зямлі прыкоўваюць усеагульную ўвагу, і КНР першапачаткова стварыла сістэму для абслугоўвання карыстальнікаў усяго свету, адзначаецца ў дакладзе.

За апошнія дзесяцігоддзі Кітай накіраваў больш за 60 спадарожнікаў назірання Зямлі і дамогся значнага прагрэсу ў адпаведных тэхналогіях.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ