Шанхай мае намер дасягнуць піка выкідаў вуглякіслага газу да 2025 года

2021-01-25 11:53:16
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Шанхай ставіць мэту дасягнуць піка выкідаў вуглякіслага газу да 2025 года -- на пяць гадоў раней за агульнанацыянальны план. Пра гэта сёння заявілі гарадскія ўлады. Названая мэта абвешчана ў дакладзе аб працы гарадскога ўрада, які на 5-й сесіі Сходу народных прадстаўнікоў Шанхая 15-га склікання зачытаў мэр горада Гун Чжэн.

Згодна з дакладам, будзе складзены агульнагарадскі план стымулявання энергазберажэння і зніжэння вугляродных выкідаў у ключавых галінах, уключаючы электраэнергетыку, металургію і хімічную прамысловасць. План прадугледжвае паменшыць долю спажывання вугалю ў сукупным спажыванні першасных энергарэсурсаў прыкладна да 30% і адначасова павялічыць долю спажывання прыроднага газу да 15%.

Сёлета Шанхай плануе правесці лесапасадкі і азеляненне, разлічваючы да 2025 года павысіць лясістасць да 19,5%.

За апошнія 5 гадоў сярэднегадавая канцэнтрацыя часціц PM2.5 у Шанхаі знізілася на 36%. Па словах Гун Чжэна, у 2021 годзе гарадскія інвестыцыі ў абарону навакольнага асяроддзя складуць каля 3% валавога рэгіянальнага прадукту Шанхая.

Гун Чжэн дадаў, што адным з прыярытэтаў нізкавугляроднага развіцця на наступным этапе стане ўкараненне аўтамабіляў на альтэрнатыўных крыніцах энергіі. У 2021 годзе ў Шанхаі будзе ўстаноўлена яшчэ 10 тыс. грамадскіх зарадных калонак, а да 2025 года іх колькасць вырасце на 200 тыс. адзінак.

Кітай абвясціў, што ў рамках барацьбы са зменай клімату будзе імкнуцца выйсці на пікавы ўзровень выкідаў вуглякіслага газу да 2030 года і стаць вугляродна нейтральным да 2060 года.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ