Продаж латарэйных квіткоў у Кітаі рэзка ўпаў у 2020 годзе
Продаж латарэйных квіткоў у Кітаі па выніках 2020 года склаў 333,95 млрд юаняў, знізіўшыся на 20,9% у параўнанні з 2019 годам, сведчаць даныя Міністэрства фінансаў КНР.
У прыватнасці, летась аб'ём продажу квіткоў дабрачыннай латарэі ўпаў на 24,4% -- да 144,49 млрд юаняў, а продаж квіткоў спартыўнай латарэі знізіўся на 17,9% -- да 189,46 млрд юаняў.
Згодна з дзеючымі ў Кітаі правіламі кіравання латарэямі, даходы ад продажаў латарэйных квіткоў ідуць на пакрыццё адміністрацыйных выдаткаў, рэалізацыю праектаў у галіне дабрабыту насельніцтва і фарміраванне прызавога фонду.