Прапанова Кітая аб раўнамерным размеркаванні вакцын ад COVID-19
Гендырэктар СААЗ Т. А. Гебрэйсус адзначыў, што да цяперашняга часу ў 49 заможных ужо размеркавана 39 млн доз розных вакцын, у той час як адна з краін з найменшым узроўнем даходаў насельніцтва атрымала ўсяго 25 доз.
Некаторыя кампаніі і краіны надаюць прыярытэтную ўвагу двухбаковым здзелкам, ігнаруючы міжнародныя механізмы, створаныя для забеспячэння даступнасці вакцын ад COVID-19. Як сказаў гендырэктар СААЗ, гэта блакуе ўсю сістэму закупак і размеркавання.
Кітай, далучыўшыся да праграмы па вакцынах COVAX, супрацоўнічае з некалькімі краінамі ў распрацоўцы вакцын супраць каранавіруса. Да цяперашняга моманту больш за 40 краін абвясцілі пра намер імпартаваць кітайскія вакцыны. З пачатку масавай вакцынацыі ў Кітаі прышчэпку зрабілі ўжо больш за 15 млн чалавек. Практыка паказала высокую эфектыўнасць і бяспеку прэпарата. Кітайскія вакцыны могуць транспартавацца пры ўмовах захоўвання ў межах 2-8 градусаў. Гэта ў значнай ступені знізіла сабекошт транспарціроўкі.
Кітай заклікае краіны разам супрацьстаяць пандэміі і забяспечыць роўны доступ да вакцын ад каранавіруса.