Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам МАК Т.Бахам
Старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэта Томасам Бахам. Сі Цзіньпін адзначыў, што МАК адстойвае салідарнасць і стабільнасць алімпійскага руху, уносіць пазітыўны ўклад у глабальную барацьбу з пандэміяй, стымуляванне ўстойлівага і здаровага развіцця алімпійскага руху.
Кітай высока цэніць актыўную падтрымку фізкультуры і спорту ў Кітаі, сказаў Сі Цзіньпін. Ён дадаў, што КНР разлічвае разам з МАК садзейнічаць бяспечнаму і паспяховаму правядзенню летніх Алімпійскіх гульняў у Токіа і зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне, уносіць уклад у больш хуткую перамогу міжнароднай супольнасці над пандэміяй, аднаўленне сусветнай эканомікі, ахову жыцця і здароўя людзей ва ўсіх краінах.
Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай першым узяў пад кантроль эпідэмію COVID-19 і аднавіў эканоміку, стварыўшы спрыяльныя ўмовы для паспяховага правядзення зімовай Алімпіяды ў Пекіне. Кітай, заявіў ён, строга выконвае меры прафілактыкі і кантролю COVID-19, пераадольвае ўздзеянне пандэміі, энергічна забяспечвае паслядоўнае выкананне ўсіх падрыхтоўчых работ. Да цяперашняга моманту дасягнуты прамежкавыя вынікі будаўніцтва алімпійскіх аб'ектаў і спадарожнай інфраструктуры, планамерна прасоўваецца праца па арганізацыі спаборніцтваў, прыкладваюцца намаганні па сэрвісным забеспячэнні гульняў, набіраюць абароты агітацыйныя мерапрыемствы, паглыбляюцца міжнародныя абмены і супрацоўніцтва, ідзе плённая праца ў галіне ўстойлівага развіцця і захавання спадчыны.
Кітай разглядае падрыхтоўку да пекінскай зімовай Алімпіяды як магчымасць даць штуршок масаваму развіццю зімовых відаў спорту, заявіў Сі Цзіньпін і выказаў спадзяванне, што дзякуючы магутнай падтрымцы ўсіх задзейнічаных бакоў КНР своечасова завершыць усю арганізацыйную працу, каб забяспечыць поспех зімовай Алімпіяды.
Т. Бах, са свайго боку, заявіў, што комплексная работа па падрыхтоўцы да пекінскай зімовай Алімпіяды, пераадольваючы негатыўны эфект пандэміі COVID-19, паспяхова прасоўваецца. Паводле яго слоў, МАК падтрымлівае кітайскую канцэпцыю правядзення “зялёнай», агульнадаступнай і адкрытай Алімпіяды, жадае разам з кітайскім бокам забяспечыць паспяховасць, яркасць і бяспеку зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне. Гэта не толькі дапаможа ўвасобіць у жыццё задуму аб прыцягненні да зімовых відах спорту кітайцаў, але і дасць магутны імпульс развіццю міжнароднага алімпійскага руху, перакананы прэзідэнт МАК.
Кіраўнік МАК павіншаваў кітайскі народ з надыходзячым Святам вясны і пажадаў яму новых поспехаў. -