У Паўднёва-Кітайскім моры выяўлена нафтагазавае радовішча

2021-01-26 16:52:38
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайская нацыянальная афшорная нафтавая карпарацыя заявіла пра знаходку ў Паўднёва-Кітайскім моры нафтагазавага радовішча з меркаваным аб'ёмам запасаў 50 млн тон нафтавага эквіваленту.

Радовішча, якое атрымала назву Хуэйчжоу 26/06, размешчана ў западзіне Чжуцзянкоу з сярэдняй глыбінёй 113 метраў пад паверхняй вады. Разведачная свідравіна вызначыла, што таўшчыня нафтагазавых пакладаў складае 422,2 метра, паведамілі ў кампаніі.

Гэта знаходка дазволіць эфектыўна павысіць аб'ём паставак экалагічна чыстых энерганосьбітаў у Паўднёвым Кітаі, адзначылі ў кампаніі, паабяцаўшы працягнуць правядзенне разведак для выяўлення яшчэ большых нафтагазавых рэсурсаў. -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ