Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў прэзідэнту Індыі Раму Натху Кавінду віншаванне з нагоды 72-га Дня Рэспублікі
26 студзеня старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў прэзідэнту Індыі Раму Натху Кавінду віншавальную тэлеграму з нагоды 72-га Дня Рэспублікі Індыі.
У пасланні Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай і Індыя — суседзі. Ва ўмовах пандэміі і на фоне каласальных сусветных змяненняў падтрыманне здаровага і стабільнага развіцця кітайска-індыйскіх адносін адпавядае карэнным інтарэсам дзвюх краін і народаў, а таксама мае важнае значэнне для забеспячэння стабільнасці і развіцця ў рэгіёне і ва ўсім свеце.
«Я гатовы сумесна з прэзідэнтам Кавіндам прасоўваць двухбаковыя адносіны ў правільным напрамку», — дадаў кіраўнік КНР.