Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам РК Мун Чжэ Інам
Старшыня КНР Сі Цзіньпін 26 студзеня ўвечары правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Інам.
Кіраўнікі дзвюх дзяржаў абмяняліся віншаваннямі з нагоды надыходзячага Новага года па месячным календары і перадалі найлепшыя пажаданні народам дзвюх краін.
Сі Цзіньпін адзначыў, што з-за пандэміі міжнародная і рэгіянальная сітуацыя перажывае глыбокія змены. Паводле яго слоў, Кітай і РК дзейнічаюць у адным кірунку, аб'ядноўваюць намаганні і садзейнічаюць абменам і супрацоўніцтву ва ўсіх сферах, што ўжо прынесла плённыя поспехі. У прыватнасці, абодва бакі ўкаранілі эфектыўныя інстытуцыйныя механізмы і паказалі прыклад супрацоўніцтва ў барацьбе з эпідэміяй, прадэманстраваўшы высокі ўзровень двухбаковых адносін стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства, адзначыў ён. Абодвум бакам варта працягваць належным чынам задзейнічаць механізмы супрацоўніцтва па сумеснай прафілактыцы і кантролі за распаўсюджваннем інфекцыі; абслугоўваць супрацьэпідэмічную барацьбу і эканамічнае развіццё дзвюх краін; садзейнічаць рэгіянальнаму і міжнароднаму супрацоўніцтве ў барацьбе з эпідэміяй.
Кітайскі лідар заявіў пра гатоўнасць сумесна з Мун Чжэ Інам аб'явіць аб афіцыйным пачатку Года культурных абменаў паміж Кітаем і РК. Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай і РК з'яўляюцца важнымі партнёрамі ў супрацоўніцтве. У мінулым годзе аб'ём гандлю паміж дзвюма краінамі павялічыўся насуперак тэндэнцыям, што сведчыць пра ўзаемадапаўняльнасць і велізарныя рэзервы кітайска-паўднёвакарэйскага супрацоўніцтва, адзначыў старшыня КНР. Ён выказаў спадзяванне, што абодва бакі будуць добрасумленна ажыццяўляць кансэнсус у дачыненні да паскоранага спалучэння стратэгій развіцця і паглыблення супрацоўніцтва ў ключавых галінах, а таксама бесперапынна пашыраць сферы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і садзейнічаць інтэграванаму развіццю высокай якасці. Мун Чжэ Ін, у сваю чаргу, выказаў шчырыя віншаванні з нагоды надыходзячай 100-й гадавіны з дня стварэння Камуністычнай партыі Кітая. Кітай дамогся поспеху ў барацьбе з эпідэміяй і стаў адзінай з вядучых эканомік свету, якая дамаглася станоўчага эканамічнага росту, сказаў ён. Прэзідэнт РК адзначыў, што міжнародны статус і ўплыў Кітая павышаюцца. Паводле яго слоў, Кітай ужо распачаў важныя крокі да дасягнення мэты да другога стогадовага юбілею. Ён заявіў, што вельмі рады аб'явіць разам са старшынёй Сі Цзіньпінам пра пачатак Года культурных абменаў паміж РК і Кітаем напярэдадні 30-гадовай гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Мун Чжэ Ін адзначыў, што РК і Кітай ўмацавалі дружбу і ўзаемнае давер пасродкам сумеснай барацьбы з эпідэміяй. Паўднёвакарэйскі бок гатовы падтрымліваць цесныя абмены з Кітаем, паглыбляць сяброўства народаў і працягваць развіваць супрацоўніцтва ў розных галінах.