Адкрытасць Кітая знешняму свету створыць яшчэ больш магчымасцяў для замежных кампаній -- МЗС

2021-01-27 16:09:30
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Замежныя кампаніі, што інвесціруюць у Кітай, атрымаюць больш магчымасцяў для супрацоўніцтва і дывідэндаў для развіцця ў працэсе рэалізацыі далейшага пашырэння адкрытасці краіны знешняму свету, заявіў 26 студзеня афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь.

Як паведамляюць СМІ, старшыня Гандлёвай палаты Еўрапейскага саюза ў Кітаі Ёрг Вутке заявіў, што для кампаній важна праяўляць актыўнасць на кітайскім рынку, паколькі Кітай штогод забяспечвае 30% глабальнага эканамічнага росту.

Чжаа Ліцзянь адзначыў, што нядаўнія заявы еўрапейскіх і амерыканскіх дзелавых колаў адносна гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Кітаем адлюстроўваюць аптымістычны погляд на перспектывы развіцця Кітая, а таксама гатоўнасць падтрымліваць і ўмацоўваць супрацоўніцтва з кітайскім бокам.

Чжаа Ліцзянь прывёў даныя апошняга даследавання Гандлёвай палаты ЕС у Кітаі, у якім гаворыцца, што 62% еўрапейскіх кампаній у Кітаі гатовы павялічыць маштабы сваіх інвестыцый. У Дакладзе аб гандлі і развіцці, падрыхтаваным Канферэнцыяй ААН па гандлі і развіцці, таксама паказана, што глабальныя патокі прамых замежных інвестыцый у Кітай у 2020 годзе выраслі на 4%.

Кітай наладзіць яшчэ больш цесныя эканамічныя сувязі з астатнім светам па меры ўступлення ў новы этап развіцця, а завяршэнне перамоў па інвестыцыйным пагадненні паміж Кітаем і ЕС таксама прадаставіць больш магчымасцяў і створыць новую прастору для супрацоўніцтва Еўропы з Кітаем, дадаў спікер.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ