Знойдзена старажытная гарадская сістэма водазабеспячэння
У правінцыі Хэнань археолагі выявілі руіны старажытнай гарадской сістэмы водазабеспячэння часоў дынастыі Шан /1600-1046 да н.э./, якая лічыцца самай ранняй у тую эпоху.
Гэта сістэма з'яўляецца часткай руін старажытнага горада Яньшы, знойдзенага археолагамі ў 1983 годзе. У горадзе плошчай прыкладна 2 кв. км было ўзведзена тры сцяны: вакол палаца, малога горада і вялікага горада.
"Унутраная сістэма водазабеспячэння выкарыстоўвалася ў асноўным для дрэнажу, а знешняя ўключала ў сябе ахоўны роў і рэчышча двух старажытных рэк у мерыдыянальным напрамку", -- растлумачыў Чэнь Галян, супрацоўнік Інстытута археалогіі Кітайскай акадэміі грамадскіх навук і кіраўнік археалагічнай экспедыцыі ў гарадзішча Яньшы. Паводле яго слоў, унутраная і знешняя сістэмы водазабеспячэння былі злучаныя, што спрыяла не толькі забеспячэнню бяспекі горада, адводу вады і прадухіленню падтаплення, але і ўпрыгожванню палаца, дзе плошча воднай паверхні склала амаль 3000 кв. метраў.
Археолагі таксама пацвердзілі, што па тэрыторыі ў межах малога горада з усходу на захад праходзілі, па меншай меры, два арашальныя каналы.