Эканамічная глабалізацыя — патрабаванне грамадскага развіцця і неабходны вынік навукова-тэхнічнага прагрэсу

2021-01-28 15:31:25
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

«Эканамічная глабалізацыя з'яўляецца патрабаваннем грамадскага развіцця і неабходным вынікам навукова-тэхнічнага прагрэсу. Імкненне да дэглабалізацыі не адказвае інтарэсам ні аднаго з бакоў», — заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін, выступаючы на дыялогу «Давоскі парадак дня» СЭФ.

З моманту распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі для распрацоўкі вакцыны ад COVID-19, перавозкі прэпаратаў і прадметаў асабістай аховы — ва ўсіх сферах патрабуецца ўзаемадзеянне. Нечаканая пандэмія забрала мільёны жыццяў, а таксама павялічыла прорву паміж багатымі і беднымі ва ўсім свеце. У сувязі з гэтым Сі Цзіньпін прапанаваў скараціць разрыў паміж развітымі краінамі і краінамі, што развіваюцца, паклікаўшы аказаць апошнім падтрымку.

Кітай падтрымлівае эканамічную глабалізацыю і працуе ў гэтым кірунку. Як адзначыў Сі Цзіньпін, Кітай будзе і далей актыўна ўдзельнічаць у міжнародным супрацьэпідэмічным супрацоўніцтве і надаваць ўвагу ўзаемадзеянню ў галіне распрацоўкі, вытворчасці і размеркавання вакцыны, якая павінна стаць агульнадаступным дабром.

Кітай няўхільна пашырае палітыку адкрытасці. Кітайская ініцыятыва «Адзін пояс і адзін шлях» спрыяе прагрэсу чалавечай цывілізацыі ў цэлым, развіццю і росквіту суседніх з Кітаем краін у прыватнасці. У 2020 годзе Кітай стаў адзінай буйной эканомікай, якая расце, нягледзячы на пандэмію, што мае важнае значэнне для сусветнага развіцця. Эканамічны рост Кітая акажа станоўчы ўплыў на аднаўленне сусветнай эканомікі, асабліва эканомік краін, якія развіваюцца.

Як адзначыў Сі Цзіньпін, у будучыні Кітай прадаставіць больш шырокія магчымасці для іншых краін і надасць новы імпульс працэсам аднаўлення і росту сусветнай эканомікі. Ён заклікаў свет узмацніць каардынацыю макраэканамічнай палітыкі і ліквідаваць бар'еры для гандлю, інвестыцый і тэхналагічнага абмену, зрабіць глабалізацыю больш адкрытай і збалансаванай, каб яе перавагамі змаглі скарыстацца ўсе без выключэння.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ