Кітай заклікаў да справядлівай рэформы СБ ААН
Рэфармаванне Савета Бяспекі ААН тычыцца будучага развіцця Аб'яднаных Нацый і карэнных інтарэсаў членаў ААН. У працэсе рэформы неабходна выконваць прынцып справядлівасці і вяршэнства законаў, грунтуючыся на кансультацыях.
Пра гэта заявіў 27 студзеня міністр замежных спраў Ван І падчас відэа-канферэнцыі з сустаршынямі міжурадавых перамоваў па рэформе Савета Бяспекі ў рамках 75-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.