Пекін робіць больш жорсткімі каранцінныя правілы для прыезджых у сувязі са святам Вясны

2021-01-28 17:11:20
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Каранцінныя правілы ў дачыненні да асоб, якія жадаюць наведаць Пекін у перыяд свята Вясны, будуць больш жорсткімі, паведамілі ўлады кітайскай сталіцы ў сераду.

Згодна з новымі правіламі, у перыяд з 28 студзеня па 15 сакавіка ўсе асобы, якія прыбываюць у Пекін з раёнаў краіны з нізкай эпідэміялагічнай рызыкай, будуць абавязаны прад'явіць адмоўны вынік тэсту на нуклеінавыя кіслоты каранавіруса, зробленага за 7 дзён да прыбыцця ў сталіцу, а таксама прайсці 14-дзённы маніторынг стану здароўя, падчас якога на 7-ы і 14-ы дні ім таксама давядзецца здаць тэст на каранавірус.

Уезд у сталіцу асобам з раёнаў з сярэдняй або высокай рызыкай распаўсюджання каранавіруса будзе забаронены. Асобам, якія прыбылі ў Кітай з-за мяжы праз іншыя кітайскія гарады, уезд у Пекін будзе дазволены толькі праз 21 дзень з моманту прыбыцця ў КНР.

Гэтыя жорсткія правілы былі прынятыя ў сувязі з чаканым ростам колькасці жадаючых наведаць Пекін падчас свята, што значна павысіць супрацьэпідэмічную нагрузку на сталічныя праграмы па ахове здароўя, патлумачыў на прэс-канферэнцыі кіраўнік Прэс-канцылярыі гарадской адміністрацыі Сюй Хэцзянь.

Гарадскія ўлады таксама заклікалі мясцовых жыхароў без неабходнасці не пакідаць горад на перыяд святочных вакацый, каб мінімізаваць рызыку заражэння. А тым, хто вырашыў застацца на гэты час у Пекіне, будуць прадастаўлены спажывецкія купоны і іншыя выгоды.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ