Сі Цзіньпін заслухаў справаздачу аб праведзенай рабоце ад кіраўніка адміністрацыі Аамэня
Старшыня КНР Сі Цзіньпін сёння па відэасувязі заслухаў справаздачу кіраўніка адміністрацыі Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Аамэнь Хэ Ічэна аб працы, праведзенай адміністрацыяй САР у 2020 годзе і бягучай сітуацыі ў раёне.
Сі Цзіньпін высока ацаніў працу Хэ Ічэна і адміністрацыі САР, якая дазволіла за кароткі прамежак часу спыніць распаўсюджванне эпідэміі ў Аамэне. У Аамэне на працягу 300 дзён не было зарэгістравана ніводнага новага выпадку мясцовай перадачы інфекцыі, і гэта дасягненне атрымала высокае прызнанне мясцовага грамадства. "Разам з працай па прафілактыцы і кантролі эпідэміі COVID-19, у Аамэне былі прынятыя эфектыўныя меры па аднаўленні эканомікі і пераадоленні цяжкасцяў, з якімі сутыкнуліся жыхары. Гэтыя меры далі станоўчыя вынікі і паспрыялі сацыяльнай гармоніі ў Аамэне", -- сказаў Сі Цзіньпін.
Ён адзначыў, што цэнтральныя органы ўлады працягнуць аказваць Аамэню падтрымку ў ажыццяўленні супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў ва ўвязцы з сацыяльна-эканамічным развіццём. Сі Цзіньпін таксама падкрэсліў важнасць аказання падтрымкі САР ва ўдасканаленні прававой сістэмы і адпаведных правапрымяняльных механізмаў абароны нацыянальнай бяспекі, паскоранай дыверсіфікацыі развіцця мясцовай эканомікі, лепшай інтэграцыі раёна ў агульнае развіццё краіны, каб паспрыяць далейшаму развіццю паспяховай практыкі "адна краіна, дзве сістэмы" з аамэньскай спецыфікай .
Хэ Ічэн сказаў, што працягне аб'ядноўваць прадстаўнікоў усіх слаёў грамадства Аамэня, каб адкрываць новыя перспектывы практыкі "адна краіна, дзве сістэмы" з аамэньскай спецыфікай.