Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Балівіі Л. Арсэ
Старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Балівіі Луісам Арсэ.
Як адзначыў Сі Цзіньпін, за 36 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Кітаем і Балівіяй двухбаковыя сувязі паслядоўна развіваліся. Пасля таго, як пачалася пандэмія COVID-19, кітайскі бок па розных каналах прадаставіў балівійскі баку матэрыяльныя сродкі і тэхнічную падтрымку для барацьбы з пандэміяй.
Сі Цзіньпін падкрэсліў, што кітайскі бок нязменна разглядае балівійскі бок як добрага сябра і партнёра і надае вялікае значэнне развіццю кітайска-балівійскіх адносін стратэгічнага партнёрства. Кітайскі бок падтрымлівае балівійскі бок у пошуку шляху развіцця, які адказвае сітуацыі ў краіне, і ў імкненні бесперапынна павышаць індэкс "лепшага жыцця" балівійскага народа, а таксама разлічвае на пашырэнне палітычных кантактаў і каардынацыі з балівійскім бокам, абмен узаемным вопытам дзяржаўнага кіравання, паглыбленне ўзаемнага палітычнага даверу і ўзаемную падтрымку. Бакам варта адрэгуляваць практычнае супрацоўніцтва, выпрацаваць план яго далейшага развіцця і садзейнічаць прасоўванню супрацоўніцтва ў галіне сумеснага будаўніцтва "Пояса і шляху". Кітай вітае выкарыстанне балівійскім бокам Кітайскай міжнароднай імпартнай ЭКСПА і іншых пляцовак для прэзентацыі большай колькасці высакаякасных тавараў. Кітайскі бок падтрымлівае пашырэнне супрацоўніцтва паміж прадпрыемствамі дзвюх краін у такіх галінах, як сельская гаспадарка, горназдабыўная прамысловасць, тэлекамунікацыі, а таксама падтрымлівае прасоўванне гуманітарных кантактаў і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Бакам варта нарошчваць узаемадзеянне ў ААН і іншых шматбаковых фарматах, агульнымі намаганнямі абараняць законныя правы і інтарэсы краін, якія развіваюцца. Сі Цзіньпін выказаў спадзяванне, што дзякуючы агульным намаганням абодвух бакоў у кітайска-балівійскіх адносінах стратэгічнага партнёрства будуць бесперапынна дасягацца новыя вынікі.
У сваю чаргу, Л. Арсэ заявіў, што Балівія высока цэніць адносіны з Кітаем, шчыра спадзяецца ўмацоўваць іх. Прэзідэнт падзякаваў кітайскаму боку за неацэнную падтрымку, аказаную Балівіі ў барацьбе з пандэміяй COVID-19, і выказаў спадзяванне на дапамогу кітайскага боку ў будучыні. Балівійскі бок імкнецца да больш актыўнага спалучэння стратэгій развіцця дзвюх краін і да
паглыблення супрацоўніцтва ў розных галінах.