Кітай выступае супраць палітызацыі COVID-19

2021-01-29 14:03:29
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай ізноў выступіў рашуча супраць палітызацыі COVID-19 і выказаў гатоўнасць садзейнічаць глабальнаму рэагаванню на пандэмію сумесна з міжнароднай супольнасцю, у тым ліку са Злучанымі Штатамі Амерыкі.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў у сваім указе, што федэральны ўрад павінен прызнаць, што такія дзеянні амерыканскага палітычнага кіраўніцтва, як ідэнтыфікацыя пандэміі COVID-19 па геаграфічнай прыкмеце, распальваюць ксенафобскія настроі ў дачыненні да амерыканцаў азіяцкага паходжання і жыхароў Ціхаакіянскіх астравоў. Ён заклікаў федэральны ўрад асудзіць расізм і злачынствы на глебе нянавісці супраць такіх асоб і змагацца з імі.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь на прэс-канферэнцыі падкрэсліў, што пазіцыя Кітая ў дачыненні да пандэміі COVID-19 паслядоўная і ясная. Назваўшы новую каранавірусную інфекцыю агульным ворагам чалавецтва, кітайскі спікер заявіў, што СААЗ выступае супраць практыкі асацыіравання віруса з якой-небудзь канкрэтнай краінай або рэгіёнам. Паводле яго слоў, вызначэнне крыніцы паходжання віруса павінна вельмі акуратна праводзіцца навукоўцамі на аснове расследаванняў і даследаванняў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ