Артыкул Сі Цзіньпіна аб абароне правоў інтэлектуальнай уласнасці будзе апублікаваны ў часопісе «Цюшы»

2021-02-01 11:53:03
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У панядзелак будзе апублікаваны артыкул старшыні КНР Сі Цзіньпіна аб усебаковым узмацненні абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці і стымуляванні жыццяздольнасці інавацый у мэтах садзейнічання фарміраванню новай архітэктонікі развіцця.

У артыкуле падкрэсліваецца, што інавацыі з'яўляюцца асноўнай рухаючай сілай развіцця, а абарона правоў раўнасільная абароне інавацый.

Таксама гаворыцца пра тое, што абарона мае значэнне для мадэрнізацыі сістэмы і патэнцыялу дзяржаўнага кіравання, высакаякаснага развіцця, адкрытасці краіны, а таксама для яе нацыянальнай бяспекі.

У артыкуле адзначаецца, што Кітай ў цяперашні час ператвараецца з буйной краіны-імпарцёра правоў інтэлектуальнай уласнасці ў буйную краіну-вытворцу такіх правоў. Пры гэтым акцэнт у працы ў гэтай галіне зрушваецца да павышэння якасці.

Таксама падкрэсліваецца неабходнасць усебаковага ўзмацнення абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці з пункту гледжання нацыянальнай стратэгіі, каб спрыяць пабудове мадэрнізаванай эканамічнай сістэмы, стымуляваць інавацыйную жыццяздольнасць грамадства і садзейнічаць фарміраванню новай архітэктонікі развіцця.

Партыйныя камітэты і ўрады ўсіх узроўняў павінны рабіць канкрэтныя намаганні па ўдасканаленні каардынацыйных механізмаў, звязаных з працай у галіне правоў інтэлектуальнай уласнасці, а таксама надаваць вялікую ўвагу падрыхтоўцы кадраў у гэтай галіне, адзначаецца ў артыкуле.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ