Кітай асуджае палітыку Вялікабрытаніі ў дачыненні да жыхароў Сянгана з пашпартамі BNO
Афіцыйны прадстаўнік цэнтральнага ўрада Кітая рашуча асудзіў рашэнне Вялікабрытаніі прымаць заявы на атрыманне брытанскага грамадзянства ад жыхароў Сянгана, якія маюць на руках пашпарты брытанскага падданага за мяжой /British National Overseas/.
Спробы Вялікабрытаніі зрабіць з жыхароў Сянгана брытанскіх падданых -- грубае парушэнне суверэнітэту Кітая, заявіў афіцыйны прадстаўнік Канцылярыі Дзяржсавета КНР па справах Сянгана і Аамэня. У мемарандуме, якім Вялікабрытанія абмянялася з Кітаем да вяртання Сянгана пад юрысдыкцыю Кітая ў 1997 годзе, брытанскі бок абвясціў, што не будзе даваць права на пражыванне ў Злучаным Каралеўстве кітайцам з Сянгана, якія маюць пашпарты BNO. Дзеянні Вялікабрытаніі ідуць насуперак палажэнням Сумеснай кітайска-брытанскай дэкларацыі і з'яўляюцца парушэннем дамоўленасцяў, сказаў афіцыйны прадстаўнік.
Кітай пакідае за сабой права прыняць далейшыя меры супраць палітыкі Вялікабрытаніі ў адносінах да пашпартоў BNO, сказаў афіцыйны прадстаўнік, перасцерагаючы брытанскі бок ад недаацэнкі рашучасці Кітая няўхільна выконваць Закон аб абароне нацыянальнай бяспекі ў Сянгане, а таксама прынцып "адна краіна, дзве сістэмы".