Сіньцзянскі чыноўнік запрасіў замежнікаў наведаць Сіньцзян
Чыноўнік Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна Сюй Гуйсян у панядзелак асудзіў абвінавачванні былога дзяржсакратара ЗША Майка Пампеі ў "генацыдзе" і "злачынстве супраць чалавечнасьці" і запрасіў замежнікаў наведаць СУАР.
"Выказванні М. Пампеі сур'ёзным чынам патапталі міжнароднае права і асноўныя нормы міжнародных адносін, умяшаліся ва ўнутраныя справы Кітая і абразілі пачуцці народа ўсіх этнічных груп у Сіньцзяне", -- заявіў намеснік кіраўніка аддзела прапаганды парткама СУАР Сюй Гуйсян.
"Мы запрашаем замежных грамадзян з розных колаў грамадскасці, уключаючы службовых асобаў новай адміністрацыі ЗША, наведаць Сіньцзян і асабіста пераканацца ў рэальнай сітуацыі там, каб пазбегнуць памылак з-за хлусні М. Пампеі", -- сказаў ён.