Кітай запросіць замежных журналістаў на асвятленне сесій УСНП і УК НПКСК

2021-02-01 16:38:44
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Чацвёртая сесія Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў 13-га склікання і чацвёртая сесія Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая 13-га склікання адкрыюцца ў Пекіне 5 і 4 сакавіка адпаведна. Канцылярыя ПК УСНП і канцылярыя УК НПКСК у панядзелак абвясцілі, што яны запрашаюць журналістаў для асвятлення двух сесій.

З улікам неабходнасці прафілактыкі эпідэміі COVID-19 Кітай прыняў рашэнне запрасіць на асвятленне двух сесій кітайскіх і замежных журналістаў, акрэдытаваных у Пекіне. Акрамя гэтага, інтэрв'ю ў рамках двух сесій будуць праходзіць з дапамогай інтэрнэту, відэасувязі або ў пісьмовым фармаце. Прэс-цэнтр двух сесій гатовы аказваць актыўнае садзейнічанне журналістам ва ўсталяванні кантактаў.

Для журналістаў запушчаны афіцыйныя інфармацыйныя сайты двух сесій.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ