Кітай заклікае адміністрацыю Д. Байдэна засяродзіцца на супрацоўніцтве
Кіраўнік Канцылярыі Камісіі ЦК КПК па замежных справах Ян Цзэчы заклікаў адміністрацыю Джозэфа Байдэна засяродзіцца на супрацоўніцтве і кантраляваць рознагалоссі па двухбаковых сувязях, каб вярнуць двухбаковыя адносіны ў рэчышча здаровага і ўстойлівага развіцця.
У цяперашні час кітайска-амерыканскія адносіны сутыкаюцца з новымі магчымасцямі і новымі выклікамі, заявіў Ян Цзэчы па відэасувязі членам праўлення Нацыянальнага камітэта ЗША па амерыкана-кітайскіх адносінах. Паводле яго слоў, перад Кітаем і ЗША стаіць задача вывесці адносіны на канструктыўны шлях развіцця, а таксама пабудаваць мадэль узаемадзеяння паміж дзяржавамі, заснаваную на мірным суіснаванні і ўзаемавыгадным супрацоўніцтве.
Кітай спадзяецца, што новая адміністрацыя ЗША будзе ісці насустрач чаканням народаў дзвюх краін, сказаў Ян Цзэчы.