Кітай і ЕС правялі дыялог па пытаннях навакольнага асяроддзя

2021-02-02 17:22:49
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Хань Чжэн і першы намеснік кіраўніка Еўракамісіі Франц Цімерман у фармаце відэаканферэнцыі правялі першы дыялог Кітай-ЕС па пытаннях навакольнага асяроддзя і клімату на высокім узроўні. Хань Чжэн заявіў, што Кітай абвясціў аб імкненні дасягнуць піка выкідаў вуглякіслага газу да 2030 года і вугляроднай нейтральнасці да 2060 года. Ён сказаў, што для дасягнення гэтых мэтаў у вызначаныя тэрміны Кітаю неабходна прыкласці намаганні па садзейнічанні энергазберажэнню, скарачэнні выкідаў і нізкавугляродным развіцці. Бакі павінны ў поўнай меры выкарыстаць вядучую ролю дыялогу на высокім узроўні, паглыбіць прагматычнае супрацоўніцтва паміж Кітаем і ЕС у галіне навакольнага асяроддзя і клімату, а таксама зрабіць «зялёнае» супрацоўніцтва новай крыніцай развіцця і рухавіком адносін стратэгічнага партнёрства паміж Кітаем і ЕС, сказаў Хань Чжэн.

Бакі павінны абараняць міжнародную сістэму, у цэнтры якой знаходзіцца ААН, прытрымлівацца прынцыпу "агульная, але дыферэнцыраваная адказнасць" і садзейнічаць пабудове справядлівай глабальнай сістэмы экалагічнага кіравання. Адзначыўшы, што сёлета Кітай правядзе 15-ю нараду Канферэнцыі бакоў Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці ў горадзе Куньмін правінцыі Юньнань, Хань Чжэн сказаў, што Кітай гатовы прыкладаць сумесныя з ЕС намаганні для таго, каб спрыяць дасягненню пазітыўных вынікаў, запусціць новы працэс глабальнага кіравання біяразнастайнасцю і садзейнічаць пабудове супольнасці адзінага лёсу чалавеццтва.

Ф. Цімерманс высока ацаніў пазітыўную пазіцыю Кітая па змяненні клімату і іншых пытаннях. Ён выказаў гатоўнасць пашыраць і паглыбляць дыялог і супрацоўніцтва паміж ЕС і Кітаем у галіне навакольнага асяроддзя і клімату, а таксама ў поўнай меры разгортваць ролю шматбаковых механізмаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ