Лі Кэцян правёў семінар замежных экспертаў, прысвечаны Святу Вясны
2 лютага ў Пекіне прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян сустрэўся з замежнымі экспертамі, якія працуюць у Кітаі, і правёў з імі гутарку.
Лі Кэцян накіраваў віншаванні з надыходзячым Святам Вясны і найлепшыя пажаданні замежным экспертам, якія працуюць у Кітаі, членам іх сем'яў і ўсім сябрам за мяжой, якія падтрымліваюць будаўніцтва і мадэрнізацыю КНР. Ён прапанаваў замежным экспертам прадставіць свае меркаванні і зрабіць прапановы па дзейнасці кітайскага ўрада, каб садзейнічаць падтрымцы навуковага і дэмакратычнага прыняцця рашэнняў у розных сферах сацыяльнага і эканамічнага жыцця.
Эксперты з ЗША, Італіі, Сінгапура, Непала, Вялікабрытаніі і Францыі выказалі свае меркаванні і вылучылі прапановы па эканоміцы і фінансах, фундаментальных навуковых даследаваннях, супрацьэпідэмічным дзеянням, адукацыі, тэхналагічных інавацыях і ахове навакольнага асяроддзя.