МЗС КНР: ЗША павінны ўзяць прыклад Кітая і запрасіць экспертаў СААЗ для даследавання паходжання каранавіруса

2021-02-03 14:21:42
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

«Мы спадзяёмся, што ЗША зоймуць актыўную пазіцыю, зыходзячы з навуковага падыходу і прытрымліваючыся прынцыпу супрацоўніцтва ў дачыненні да даследаванняў крыніц каранавіруса, запросяць экспертаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя да сябе ў краіну". Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь 2 лютага ў Пекіне на прэс-канферэнцыі. Ён выступіў з гэтай заявай у сувязі з паведамленнем СМІ пра тое, што дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен назваў праграму кітайскага боку па прыёме экспертнай групы СААЗ «недастаткова празрыстай».

Па словах кітайскага дыпламата, цяперашняя паездка ёкспертаў уяўляе сабой адну з частак глабальнага супрацоўніцтва па даследаванні паходжання каранавіруса. Кітайскія эксперты падзяліліся са сваімі калегамі з СААЗ вялікай колькасцю інфармацыі і вынікамі сваіх пошукаў і правялі некалькі раўндаў абменаў па навуковых пытаннях, што атрымала высокую ацэнку з боку СААЗ, заявіў Ван Вэньбінь.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ